2008-01-02 15:08:20

У Жэнэве закончылася Эўрапэйская Сустрэча Моладзі


Была яна зарганізаваная экумэнічнаю супольнасьцю з Тэзэ’. Новы 2008-ы год, 40-к тысяч яе удзельнікаў сустрэла ў 160-ці парафіях Жэнэвы і ваколіц. Моладзь малілася за мір на сьвеце.
Першы дзень Новага Году моладзь правяла ў сем”ях, якія далі ім гасьціннасьць ад 28-га сьнежня. Былі адслужаныя Сьвятыя Імшы ў жэнэўскіх Касьцёлах
Жэнэўская сустрэча была ўжо 30-ю з чаргі. Паломніцтва даверу пачаў заснавальнік супольнасьці з Тэзэ’, брат Рожэ. Многа гадоў таму назад ён пакінуў Жэнэву, каб пасяліцца ў Бургундыі з першымі субратамі. Гэта яшчэ памятаюць жыхары Жэнэвы. Брата Рожэ ім надалей не хапае, як падкрэсьлівалі прамоўцы сустрэчы.
Наступная Эўрапэйская Сустрэча Моладзі адбудзецца, па традыцыі, пад канец 2008 году ў Брусэлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.