Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта першая сустрэча Бэнэдыкта 16-га
з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў
сьвету. Спасылаючыся да ўчарашняе ўрачыстасьці Божай Маці Сьвяцейшы Айцец у часе
сёньняшняе аўдыенцыі, пазнаёміў прысутных вернікаў з гісторыяю і значэньнем званьня
Сьвятой Божай Маці, якім называе Каталіцкі Касьцёл Марыю Званьне “Тэотокос”,
Маці Божай, было наданае на Саборы ў Эфэзе ў 431-м годзе, але ўжо ў ІІІ стагоддзі
было папулярнае сярод вернікаў. Гэтае званьне падкрэсьлівае- сказаў далей Сьвяцейшы
Айцец у часе сёньняшняе аўдыенцыі- што Хрыстос сапраўды ёсьць Богам і сапраўды нарадзіўся
як Чалавек ад Марыі. Галькедонскі Сабор у 451-м годзе паўтарыў гэтую праўду, падкрэсьліваючы,
што Хрыстос ёсьць Сапраўдным Богам і Сапраўдным Чалавекам, Народжаным дзеля нас і
дзеля нашага збаўленьня ад Дзевы Марыі, Маці Бога. Падобны запіс знаходзіцца ў Дагматычнай
Канстытуцыі аб Касьцёле Другога Ватыканскага Сабору. Адначасна з разьціцьцём навукі
аб ролі Марыі ў Божым Плане Збаўленьня- сказаў на заканчэньне сёньняшяй катахэзы Папа-
што-раз больш пашыраўся культ Божае Маці. На цэлым сьвеце ёсьць многа Цэркваў ёй
прысьвечаных. Сярод якіх першанство даецца Базыліцы Маці Божай Большай ( Санта Марыя
Маджорэ) ў Рыме.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў,
асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае
Блаславенства.