2007-12-29 11:32:13

Мусульмане накiравалi вiншавальны лiст хрысцiянам на Божае Нараджэнне.


У вiншавальным пасланнi 138 асобы, якiя належаць да iсламскай рэлiгii, накiравалi на арабскай, англiйскай i латiнскай мовах адпаведнае павердамленне. У iм яны пажадалi мiрнага Нараджэння Хрыстовага “хрысцiянскiм суседзям”. У сваiм лiсце яны адзначаюць тое, што Божае Нараджэнне ў гэтым годзе святкуюць амаль адразу пасля свята ахвяры. Пры гэтым мусульмане нагадваюць, што ў Бiблiйным, i маючым дачыненне да Карана паданнi, прыпамiнаецца, што Абрахам хацеў прынесцi ў ахвяру Богу ўласнага сына.
“Адказ Бога Абрахаму прынесцi ў ахвяру яго сына з’яўляецца да сёняшняга дня боскай гарантыяй i навучэннем для ўсiх прыхiльнiкаў рэлiгii Аўраама – заўсёды аддаваць самае дарагое, каб захаваць i высока цанiць кожнага чалавека i асаблiва жыццё кожнага дзiцяцi”, - гаворыцца ў дакуменце.
Са 138 масульманаў, якiя падпiсалiся пад лiстом, прадстаўнiкi самых вялiкiх галiнаў гэтай рэлiгii – суннiты i шiiты, былi таксама суфiсты. У кастрычнiку 2007 годагрупа мусульманскiх дзеячаў ужо надрукавала заклiк да правядзення сур’ёзнага дыялога памiж мусульманамi i хрысцiянамi дзеля спрыяння дыялога i ўзаемнага паразумення.








All the contents on this site are copyrighted ©.