2007-12-29 11:33:03

Латвii


Кiраўнiк Каталiцкай Царквы ў Латвii, кардынал Янiс Пуяц, аслужыў Святую iмшу ў жаночай вязнiцы на Каляды.
У Богаслужбы прынялi ўдзел вернiкi ўсiх канфесiй, якiя пажадалi прыняць блаславенства ад кардынала.
Акрамя таго, пад час Богаслужбы былi ахрышчаны некалькi вязняў. Дзякуючы падтрымцы канадскай суполкi св. Андрэя i латвiйскага клуба Hanza Rotari, жанчыны, якiя маюць дзяцей, атрымалi невялiкiя падарункi.







All the contents on this site are copyrighted ©.