2007-12-28 14:29:58

Маленькая дзяўчынка можа стацца блаславёнай і паднесенай да хвалы алтароў Сусветнае Царквы, бо мела мудрасць веры. Папа Бенедыкт 16 падпісаў дэкрэт аб прызнаванні яе гераізма ў Хрысце Езусе.


Рымлянка Антанетта Мео памёрла перад 2 Сусветнай вайной, пражыўшы ўсяго 7 гадоў. Гуляючы ў дзіцячым садку з аднагодкамі, пабіла калена аб камень. Траўма справакавала рак, дык урачы павінны былі ампутаваць ножку. Малышка , якая расла ў прыгожай, поўнай любові сям'і з моцнымі маральнымі і рэлігійнымі прынцыпамі, заставалася вясёлай .Аднак увесь час звярталася да Езуса, каб вярнуў ёй нагу - "бегаць з іншымі дзеткамі, а калі нельга - то й так добра" - пісала Антанетта ў сваіх ліставаннях да Бога., да Багамаці і да Святога Духа. Ён яе, дарэчы, ніколі не пакідаў, як сведчылі родныя, - дзіця было вясёлае і спакойнае. Больш за 100 лістоў напісала малая, і, па словах спецыялістаў, яны ёсць сведчаннем незвычайна глыбокага містычнага жыцця малышкі. Памерла дзіця ў 1937, сёння б ёй было 77 гадоў.Але так не сталася. Цяпер Папа Рымскі прызнаў яе зоркаю веры , вывучыўшы таксама цуды, што адбыліся за гэтыя 70 год з тымі вернікамі. што звярталіся па яе заступніцтва. Беатыфікацыя пакуль не атрымала канкрэтнай даты, але працэс вывучэння ня будзе доўгі. Сярод новых кандыдатаў -Віленскі святар Міхал Сапочка, які жыў 1888-1975 гады. Прафесар Універсітэту, духоўны айцец блаславёнай Фаўстыны Кавальскай, кананізаванай папам Я/нам Паўлам 2, выявіў ажыццяўленне цуда пры маленні вернікаў па яго заступніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.