Кардынал Анжэло Содано даў інтэрв'ю каталіцкай газеце "Avvenire ". У ім былы дзяржаўны
сакратар Ватыкану настойвае на тытуле "Вялікі" адносна Папы Яна Паўла 2-га.
Польскі Папа вызначыў эпоху канца 20 стагоддзя, эпоху вялікіх пераменаў і надзей.
Адзначваючы сваё 80-годдзе,кардынал падкрэслівае важнасць такога рашэння. Як паплечнік
і аднадумца Яна Паўла 2-га, кардынал Анжэло Содано прапамінае, што быў сведкам таго
важнага значэння, якое надаваў Папа Ян Павел 2 кантактам з кіраўнікамі дзяржаў. Тым
самым, лічыць кардынал, Святы Пасад уздымаў маральныя крытэрыі і рушыў наперад
ў справе рэлігійных свабод для ўсіх і нармалізацыі жыцця каталіцкай Царквы ў розных
краінах свету.