2007-12-28 14:35:09

Iтальянскi палiтык-камунiст прыпомнiў Яна Паўла II°.


Афiцыйная ватыканская газета “L’Osservatore romano” надрукавала ўрыўкi з прамовы Старшынi Палаты дэпутатаў Iталii сп.Фаусто Бертiноттi, якi падзялiўся сваiмi ўражаннямi аб спатканнях са Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II° пад час прэзентацыi кнiгi “Пiлiгрым. Ян Павел II° памiж цывiлiзацыямi света”. Аўтар кнiгi – а. Джанфранко Греко, галава аддзелу Папскай рады да спраў сямьi, якi суправаджаў Папу-нябожчыка пад час яго шматлiкiх падарожжаў у якасцi супрацоўнiка “L’Osservatore romano”.
У прэзентацыi кнiгi прыняў удзел кардынал Хосе Сараiва Мартiнс, кардынал Хавьер Лоцано Барраган, дырэктар “L’Osservatore romano” сп. Джованнi Марiа Вiан i шматлiкiя iншыя рэлiгiйныя i палiтычныя дзеячы.
“Як камунiст, я, - заявiў сп. Бертiноттi, - маю дачыненне да гiстарычных падзей, што мелi на ўвазе вялiкiя надзеi i прынеслi вялiкiя памылкi. Перад безумоўным верхавенствам навучання Яна Паўла II° аб пакаяннi, я адчуваю неабходнасць пакаяння, каб крочыць у будучыню”, - сказаў галава Палаты дэпутатаў Iталii. Ён назваў Яна Паўла II° “вялiкiм падарожнiкам, якi адкрыў глыбокiя гiстарычныя каранi. Ён шмат падарожнiчаў, каб пазнаёмiцца са штодзённым жыццём тых, пастырамам якiх ён быў”. У сваiм прыняццi свету ён быў здольны ўспрыймаць усiх, без барьераў i дыстанцый, у такой ступенi, што магчыма ўжыць старажытнае прыслоў’е:”Мая Радзiма – гэта ўвесь свет”.
Прэзiдэнт палаты дэпутатаў звярнуў увагу на тое, што Ян Павел II° меў асаблiвае стаўленне да палiтыкi, надаючы найбольшую ўвагу супрацьстаўленню насiльлю над чалавекам. “Яго заклiк “нiколi больш вайна” застаецца найбольш значнай палiтычнай праюграмай нашых часоў”, - зазначыў палiтык. Гаворачы аб замаху на Папу на плошчы Св. Пятра, ён сцвердзiў:”Лiчу, што гэта быў кошт, якi трэба было заплацiць за экуменiзм i за апостальскае служэнне ў свеце”. “Быў важным, - дадаў Фаусто Бертiноттi, - дыялог, якi ён здолеў наблiзiць розныя цывiлiзацыi, даючы iм надзею, давер i адказнасць за моладзь.
На думку ўплывовага iтальянскага палiтыка, Ян Павел II°, пасля таго як унёс уклад у разбурэнне ўжо загнiўшых камунiстычных рэжымаў Усходняй Еўропы i сцвердзiў, што няма мiру без справядлiвасцi. “Гэта асноўная думка для таго, каб зразумець сэнс пантыфiката гэтага Папы: пасля Вайтылы ў свеце ёсць меньш боязi”, - заявiў iтальянскi палiтык-камунiст.
Сваю прамову ён скончыў наступнымi словамi: Ёдць адзiн таямнiчы элемент у вялiкай харызме Яна Паўла II°. I я, чалавек неверуючы, спыняюся перад гэтай таямнiцай”.







All the contents on this site are copyrighted ©.