Каштоўнае медыцынскае абсталяванне і медыкаменты паступілі сёлета ў Абхазію ў рамках
гуманітарнай дапамогіз боку Царквы. Пра гэта расказаў журналістам Папскі нунцы ў
Грузіі Клаўдзіо Гуджэроцці. Каталіцкія праекты ўключаюць і адукацыйную падтрымку -
студэнты з Абхазіі прыедуць ў Еўропу на вучобу.
У Сухумі прадстаўнік Святога Пасаду знаходзіцца з візітам. Тут ён заявіў, што
Ватыкан прапануе сваю дапамогу найбольш безабаронным слаям насельніцтва, незалежна
ад іхняе рэлігійнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці. Гаворка ідзе толькі аб
сацыяльна-эканамічнай падтрымцы жыхароў рэспублікі. Рымска-каталіцкая Царква прапанавала
Абхазіі шэраг адукацыйна-культурных праектаў, якія адкрываюць новыя магчымасці для
абхазцаў.