2007-12-24 15:06:44

"Пакайцеся і ўверуйце ў Эвангелле ... многія ж першыя будуць апошнімі2(Марк,1- 15; 10-31). Раскаянне - вось скрушлівасць, чаканая на нябёсах.Гэта - і толькі - можа даць надзею на адраджэнне душы.


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пачас святой Імшы напярдані калядаў, адслужанай разам з капеланам Кальварыйскай турмы ў Мінску айцом Сяргеем Пекачовым, сказаў увязненым :"Бог Сам прыйшоў да чалавека, каб выратаваць і падзяліць ягоны лёс, узяў на сабе яго грахі і смерцю на Крыжы ўсталяваў Новы запавет з чалавекам. Гэты Запавет дае надзею кожнаму, у тым ліку і асуджанаму." Хрыстос прыйшоў да ўсіх людзей, і Царква таксама ідзе да ўсіх, не выключаючы і злачынца, каб памагчы яму перамяніцца праз шчырае пакаянне надзею, ды пасля выхаду з турмы жыць нармальным жыццём. Для гэтага неабходна, каб Хрыстус нараджаўся ў душы праз святасць. Служэнне Царквы неабходна менавіта для гэтага: Хрыстус працягвае руку і трэба толькі ўхапіцца за яе.
Арцыбіскуп-Мітрапаліт Тадэвуш павіншаваў увязненых з раством Хрыстовым і Новым Годам, пажадаў не губляць надзеі і, з верай на Божую міласэрднасць, духоўна рыхтавацца да абноўленага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.