2007-12-24 11:40:55

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 23-га сьнежня



А паўдні, гэтага дня, як у кожную нядзелю ды вялікія сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім слове да іх Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб эвангэльскім памеры Божага Нараджэньня. Прыняцьце вераю Добрае Навіны само з сябе прымушае да абвяшчаньня Яе. Сэнс эвангэлізацыі часта ёсьць незразумелым для многіх веруючых. Далей Папа спаслаўся да дактрынальнае зацемкі Кангрэгацыі Навукі Веры аб некаторых аспэктах эвангэлізацыі. Выдадзены нядаўна дакумант зьвяртае ўвагу, што Праўда, якая збаўляе жыцьцё і што ў Хрысьце сталася целам, напоўнівае сэрца тых, што з любовю да бліжніх праймаюць яе.
RealAudioMP3
Няма рэчы прагажэйшай, неадкладнай і важнейшай ад безкарысьлівага ахвяраваньня людзям таго, што самі дарма атрымалі ад Бога. Нічога не можа нас з гэтага вызваліць ці зняць з нас гэты абавязак, так сур”ёзны і захапляючы. Радасьць Божага Нараджэньня, якой смакаваньне ўжо адчуваем, узмацоўвае ў нас надзею ды адначасна прымушае да абвяшчаньня ўсім прысутнасьці Бога сярод нас- сказаў Бэнэдыкт 16.
Далей Папа заахвоціў вернікаў да таго, каб кожны хрысьціянін дзяліўся з іншымі радасьцю , што Бог так палюбіў сьвет, што Сына свайго Адзінароднага паслаў, каб сьвет быў збаўлены Ім. У гэтым менавіта заключаецца сапраўдны сэнс Калядаў, які трэба пастаянна нанава адкрываць і перажываць- падкрэсьліў Папа.
Затым Сьвяцейшы Айцец усхваліў ініцыятыву працаўнікоў ватыканскае газеты Л”Оссэрваторэ Романо. Перад малітваю “Анёл Гасподні” яны заахвочвалі вернікаў на Плошчы Сьвятога Пятра да помачы дзецям з афрыканскай дзяржавы Уганда.
RealAudioMP3
Я выказваю прызнаньне для асаблівае ўвагі, якую Л”Оссэрваторэ Романо прысьвячае гуманіраным пагрозам на цэлым сьвеце. Я пахваляю гэты факт, што знаходзіць выяўленьне ў канкрэтных жэстах, як той сёньняшні, якому жадаю паводзін.
На заканчэньне сустрэчы Папа надзяліў на ўсіх вернікаў сваё апостальскае блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.