2007-12-24 13:28:10

Cловы каляднага віншавання накіроўвае да слухачоў нашай праграмы кіраўнік айцец Клаўдзій.


"Ад усяе душы, разам з маімі супрацоўнікамі па беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана, віншую ўсіх нашых шаноўных слухачоў і чытачоў WEB па цэлым свеце са святам Раства Хрыстова! У гэты момант "Хрыстос зноў прыходзіць да сваіх; Збаўца нараджаецца ў свет , бо ведае, што мы маем у Ім патрэбу!"- сказаў Папа Бенедыкт 16. Дык няхай нашы перадачы абуджаюць у вашых сэрцах, дарагія сябры, гэтую патрэбу ў дабрачыннасці і суцяшэнні, што зыходзяць ад Госпада Ісуса Хрыста! Пад духоўным кіраваннем беларускага кардынала, арцыбіскупа, біскупаў, святароў рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай Царквы ў складзе Божага народу хай ўсе жыхары Беларусі стаюцца будаўнікамі цывілізацыі Любові, жаданай Стварыцелем, дзеля чаго Ён і прыходзіць да нас бездапаможным Немаўляткам у чарговы, 2008 раз.
Ваш у Ім,
а.Клаўдзій (P. Claude Robinet S.J.)







All the contents on this site are copyrighted ©.