2007-12-22 11:50:20

Дэлегацыя афiцыйнай Каталiцкай Царквы наведала Бельгiю.


Роля бiскупаў у Царкве зрабiлася галоўнай тэмай курса для пяцi бiскупаў i пяцi святароў, якiя выконваюць важныя функцыi ў Царкве, што афiцыйна дзейнiчае ў Кiтае, i належаць да так званай “Патрыятычнай Царквы”. Спатканне з iмi арганiзаваў вядомы каталiцкi унiверсiтэт у бельгiйскiм горадзе Лювэн.
Галоўнай тэмай двухтыднёвага спаткання (з 24 лiстапада да 9 снежня) было пасланне “Apostolorum Succesores” аб пастырскiм служэннi бiскупаў. Лекцыi праводзiлi 18 навукоўцаў, у тым лiку кардынак Годфрэд Данеелс i пяць iншых бельгiйскiх царкоўных дастойнiкаў. Яны разважалi аб духоўнасцi бiскупаў, аб iх працы ў дыяцэзiях, клопатах аб Каталiцкай Царкве, а таксама аб супрацоўнiцтве з iншымi бiскупамi i Свяцейшым Айцом. Нягледзячы на тое, што ў кiтайскай дэлегацыi было два бiскупа, якiя былi хiратанiсаны без згоды Свяцейшага Айца, па меркаванню аднаго з бельгiйскiх прафесароў, размовы мелi характар “дыялога без папрокаў”. Было заўважана жаданне еднасцi памiж так званай катакомбнай Каталiцкай Царквой i афiцыйнай Царквой. На мiнулым тыднi госцi з Кiтая наведалi найважнейшыя санктуарыi Бельгii.







All the contents on this site are copyrighted ©.