2007-12-18 17:57:03

Праграма багаслужэньняў Папы Бэнэдыкта 16 ў пэрыядзе Калядаў



Cёньня , 24-га сьнежня, ў ноч Гасподніх Народзінаў Папа Рымскі служыць Пастэрку (Літургія чакання народзінаў Езуса Хрыста) ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра. Саслужваюць з ім кардыналы, якія ёсць прысутнымі ў Вечным Горадзе. А паўдні 25-га сьнежня Бэнэдыкт 16 скажа з балкону Базылікі Сьвятога Пятра Каляднае Пасланьне і надзеліць блаславенства “Урбі эт Орбі” ( гораду Рыму і сьвету) ў розных мовах.
У апошні дзень адыхдзячага году, значыць 31-га сьнежня, Сьвяцейшы Айцец адслужыць у Ватыканскай Базыліцы Вячэрню падзякі “Тэ Дэум” ( Цябе Бога хвалім), пад-час якой падзякуе Богу за ўсё тое, што адбылося ў 2007-м годзе.
У самую ўрачыстасьць Новага Году, значыць 1-га студзеня 2008-га году, Папа адслужыць Сьвятую Імшу ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане з нагоды 41-га Сусьветнага Дня Міру.
Таксама ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа адслужыць 6-га студзеня Сьвятую Імшу ва ўрачыстасьць Гасподняга Абьяўленьня.
13-га студзеня ў Нядзелю Гасподняга Хросту Папа будзе старшынстваваць у Сыкстынскай Капліцы Сьвятой Імшы, у часе якой надзеліць сакрамант хросту дзецям.








All the contents on this site are copyrighted ©.