2007-12-17 13:07:18

У нядзелю 16-га сьнежня Папа Бэнэдыкт 16 высьвяціў новы Касьцёл


Знаходзіцца ён у паўднёва-заходніх пэрыфэрыях Рыму. Сьвятыня ёсьць ў гонар Ружанцовай Божай Маці ды рымскіх мучанікаў з часоў Дыяклецыяна: Сымпліцыя, Фаўстына і Бэатрычэ, якіх пахавалі ў катакомбах на вуліцы Вія Портуэнсэ. Тамашняя парафія ўзьнікла ў 1915-м годзе, аднак быў патрэбны новы Касьцёл, таму што ў апошнім 10-ці годдзі лік жыхароў пабольшыўся там у тры разы. У сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да постацяў гэтых трох Сьвятых, сказаўшы, што таксама і сёньня збаўчае пасланьне Хрыста ёсьць часта аспрэчванае. Хрысьціяне пакліканыя да абгрунтоўваньня сваёй надзеі, да сьведчаньня перад сьветам аб праўдзе Адзінага, які адкупляе і збаўляе. Хай гэты новы Касьцёл- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа- будзе ўпрывілеяваным месцам ўзрастаньня ў любові Таго, якога ўжо незадоўна прыймем з радасьцю Божага Нараджэньня як Адкупіцеля сьвету і нашага Збавіцеля.








All the contents on this site are copyrighted ©.