2007-12-17 20:06:01

Бiскупы Бiрмы звярнулiся да вернiкаў з пасланнем.


У сваiм пасланнi, прысвячаным Адвенту, бiскупы Маньямы заклiкаюць вернiкаў правесцi Божае Нараджэнне ў духу пакаяння i малiтвы, каб у краiне быў мiр i росквiт. Пасля жёрсткiх рэпрэсiй ваеннага рэжыма супраць мiрных пратэстаў, якiя ўзначалiлi манахi-буддысты, сiтуацыя ў Бiрме працягвае заставацца напружанай. Таму бiрманскiя бiскупы раюць вернiкам “адмовiцца ў гэтым годзе ад знешнiх выяў святкавання Божага Нараджэння, такiх як спевы i вялiкiя снеданнi, i правесцi больш часу ў малiтвах, у посце, у сузiраннi i ўшанаваннi Еўхарыстыi”, - гаворыцца ў пасланнi. Бiрманскiя бiскупы заклiкалi вернiкаў засяродзiць увагу на духу малiтвы i пакаяння, якiмi павiнен характыразавацца перыяд Адвену, у асаблiвасцi ў гэты цяжкi для краiны час.







All the contents on this site are copyrighted ©.