2007-12-15 11:17:04

Як паведамлялася, Бетлеемскі вагонь міру, запалены ад цудоўнага агня ў храме Раства Хрыстовага, сёлета быў прынесены 10-гадовай дзяўчынкай Элізабэт Немец у Еўропу.


Скаўты з цэлага свету - хлопчыкі і дзяўчынкі - разносяць лампаду па храмах. Прыгадаем, што распачалася традыцыя ў 1986 годзе на ініцыятыву аўстрыйскай радыёкампаніі ОРФ. Сбор сродкаў пры правядзенні дабрачынных акцый, якія спадарожнічаюць нязгаснаму агню. ідзе.,таксама па традыцыі, на падтрымку дзяцей-інвалідаў і сірот ў калядны перыяд. Цікава, што ў сёлетняй акцыі ўдзельнічаюць і ўкраінскія скаўты - і гэта ўпершыню. Галоўнае экуменічнае свята вагню адбылася сёння, 15 снежня ў Венскай катэдры, куды прыбыла й украінская дэлегацыя. Цяпер скаўты з розных еўрапейскіх краін - з рук у рукі - панясуць факелы з Бентлеемскім нязгасным вагнём па сваіх краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.