2007-12-15 11:16:46

Папа аб хрысьціянскім значэньні Каляднае ёлкі


На ёлцы, якая стаіць у цэнтры Плошчы Сьвятога Пятра, засьцяціліся 14-га сьнежня, першыя лямпачкі. Сёлетняя ёлка мае 26-ць мэтраў вышыні і прывезена яе з італьянкіх Альпаў з правінцыі Больдзано. Адтуль паходзіць кананізаваны 4-ы гады таму назад, у Кітаі, ў 2003-м годзе, місіянар-вэрбіст Сьвяты Язэп Фрайнадэмэц.
З італьянскіх Альпаў у Рым прывезена таксама каля 50-ці іншых, меншых ёлак, якія ўпрыгожаць апартамэнты Папы ды іншыя палацы ўнутры Ватыкану.
Перад урачыстым, афіцыяльным пераданьнем гэтых ёлак, Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі ,іхніх ахвяравальнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.