2007-12-14 14:29:52

У чацьвер 13-га сьнежня Бэнэдыкт 16 сустрэўся са студэнтамі рымскіх унівэрсытэтаў



Згодна з традыцыяю мінулых гадоў, у рамках падрыхтовак да Божых Народзінаў, Папа сустрэўся з акадэміцкім сьветам Вечнага Гораду. Сустрэча адбылася ў Бызыліцы Сьвятога Пятра, пасьля Сьвятой Імшы, якую адслужыў для студэнтаў, карыдынал Руіні. Зьвяртаючыся да студэнтаў Сьвяцейшы Айцец сказаў: “У асаблівы спосаб прапаную вам да роздуму і дыскусіі тую частку маёй энцыклікі “Spe salvi”, якая тычыцца надзеі ў мадэрнай эры”.
У Ватыканскай Базыліцы дэлегацыя альбанскае моладзі перадала румынскім равесьнікам ікону Марыі Сталіцы Мудрасьці, якая пачне пэрэгрынацыю міру і надзеі ў іхняй краіне. На сустрэчы з Папам было таксама 150-т рымскіх студэнтаў, якія—ў рамках падрыхтовак да Сусьветнага Дня Моладзі ў Сыднэй (Аўстралія)- атрымаюць ў Дні Сасланьня Сьвятога Духа сакрамант мірапамазаньня (бежмаваньня).








All the contents on this site are copyrighted ©.