2007-12-14 14:58:05

Арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ, пастаянны назіральнік Ватыкана пры ААН, выступіў з прамовай па тэме барацьбы з беднасцю. Ваенныя канфлікты, карупцыя ,гандаль наркотыкамі і людзьмі пагоршылі сітуацыю.


Выкараненне галечы з'яўляецца найважнай задачай усіх эканамічных, сацыяльных і гуманітарных структур міжнароднага зграмаджання. Абяздоленым не хапае ўласных сілаў для прарыву. 800 млнаў людзей планеты Зямля галадуе пры тым, што пакуль харчовых і водных рэсурсаў ёсць у багацці. Дык неабходна падысці да паразумення, усведамляючы, што апошнія гады дыскусіі наконт знешняга доўгу, кіравання ў свеце фінансаў і надзвычайных сітуацый не вырашаюцца, а паглыбляюцца. Ваенныя канфлікты, карупцыя ,гандаль наркотыкамі і людзьмі пагоршылі сітуацыю. Меры для выкаранення беднасці пакуль не прывялі да рашучых крокаў. Побач са старымі формамі галечы, што нараджаюцца розніцай у даходах, з'явіліся новыя формы беднасці . Гэта - вынік страты сацыяльных адносінаў. Многія сацыяльныя фактары пачалі прыводзіць да ўзаемаадносінаў людзей, што прыводзіць да страты годнасці і цэласнасці асобы. Так, у грамадствах багатых краін трагедыя тычыцца адзінокіх старых, хворых,якія ня маюць страхоўкі. беспрацоўных і эмігрантаў з нізкай ці прыніжанай кваліфікацыяй, жанчын і дзяцей,якія пакутуюць дзеля раздзялення сям'і і шмат іншых катэгорый чалавецтва. Арцыбіскуп Мільёрэ, выкрываючы ў сваёй заяве язвы нашых часоў на 62 генАсамблеі ААН , зрабіў заяву аб неабходнасці ажыццяўляць праграмы па развіццю і роўнасць гандлёвых і фінансавых адносінаў краін на розных прыступках багацця.







All the contents on this site are copyrighted ©.