2007-12-14 12:41:58

Біскупы Беларусі зацвердзілі агульны план душпастырства на наступны 2008 год. Ён будзе праходзіць пад дэвізам " Божае Слова — крыніца надзеі";.. прадстаўлены тэкст перакладу на беларускую мову новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI "Spe salvi";.. вылучаныя біскуп і дэлегаты з усіх дыяцэзій на Сусветныя дні моладзі ў Сіднэі (Аўстралія).


Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў яшчэ адно душпастырскае заданне - ён зацверджаны на пасадзе старшыні рады СМІ Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
35 ардынарнае паседжанне ККББ падвынікавала адыходзячы год і намеціла абрыс дзейнасці ўжо на Новы, 2008 ад Раства Хрыстовага год. Працытуем радкі з паведамлення Генеральнага сакратара галоўнай -пастаяннадзеючай заканадаўча-выканаўчай структуры каталіцкай Царквы Беларусі - Канферэнцыі (у скароце ККББ) - біскупа Антонія Дзямянкі: (Catholic.By )
"Біскупы зацвердзілі агульны план душпастырства на наступны, 2008 год. Ён будзе праходзіць пад дэвізам «Божае Слова — крыніца надзеі». У агульнай душпастырскай праграме прадугледжаны паглыбленыя катэхезы пра сутнасць Касцёла як супольнасці, якая дапамагае нам на шляху да збаўлення; ажыўленне дыялогу з іншымі хрысціянамі на падставе праўды і ўзаемнай павагі. Сярод душпастырскіх мерапрыемстваў: IV Міжнародная медыцынская канферэнцыя, правядзенне якой запланавана на 17 мая 2008 г. у Віцебску, а таксама сустрэча моладзі ў Івянцы (сярэдзіна ліпеня), прымеркаваная да Сусветных дзён моладзі ў Сіднэі (Аўстралія). Удзельнікам пасяджэння быў прадстаўлены тэкст перакладу на беларускую мову новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI Spe salvi. Напрыканцы года сабраныя біскупы разгледзелі справаздачы кіраўнікоў катэхетычнай і літургічнай камісій і прадстаўленыя імі планы працы на бліжэйшы час. Былі вылучаныя біскуп і дэлегаты ад моладзі з усіх дыяцэзій на Сусветныя дні моладзі ў Сіднэі (Аўстралія). На пасяджэнні арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў зацверджаны ў якасці старшыні рады ККББ па сродках масавай інфармацыі;.. абмеркаваныя таксама іншыя пытанні з жыцця Касцёла.
Генеральны Сакратар ККББ біскуп Антоні Дзям’янка."












All the contents on this site are copyrighted ©.