2007-12-13 17:21:37

У Ватыкане прайшла прэзентацыя Паслання Свяцейшага Айца на Сусветны дзень мiра.


“Чалавечая сямья, суполка мiра” – гэта тэма трэццяга Паслання Папы Бенедыкта ХVI° на чарговы Дзень Мiра, якi будзе адзначацца 1 студзеня 2008 года.
У аўторак 11 снежня ў Ватыканскай залi друку адбылася прэзентацыя згадана дакумента. У iм Свяцейшы Айцец сцвярджае, што таксама ў апасрэдваны спосаб iнстытут сямьi падтрымлiвае мiра, бо сямья ёсць асновай мiра. Усё тое, што можа аслабiць асновы сямьi, заснаванай на шлюбе памiж мужчынай i жанчынай, тое, што беспасрэдна, цi iншым чынам, перашкаджае iх магчымасцям прыняць новае жыццё, тым самым перашкаджае праву сямьi быць першым выхавацелям дзяцей. Гэта зьяўляецца неабходнай часткай для асягнення мiру. Сямья мае патрэбу ў доме, у працы цi ў адпаведным прызнаннi хатняй працы з боку бацькоў, мае патрэбу ў навучаннi дзяцей у школе, у медычнай дапамозе для ўсiх.
Калi грамадства i палiтыка не займаюцца дапамогай сямьi ў гэтых галiнах, яно пазбавляе сябе мець сапраўдную крынiцу мiру”, зазначыў Папа.
“Сямейныя адносiны, - пiша Свяцейшы Айцец, - гэта адносiны мiра. I тут заўсёды трэба iмкнуцца не згубiць гэта iмкненне да мiра. У сучасным свеце, дзе iснуе так званая “iнфляцыя моў”, грамадства не можа згубiць гэту аснову, з якой кожнае дзiця атрымлiвае iнфармацыю з жэстаў i поглядаў бацькоў, раней за словы, што прагучаць”.
“Сямья, - падкрэслiў Папа, - мае спецыфiчныя правы. Нават Сусветная Дэкларацыя праў чалавека, якая ёсць набыткам юрыдычнага развiцця народаў, сцверджвае, што “сямья ёсць натуральнай асновай i фундаментам грамадства i мае права быць абароненай грамадствам i Дзяржавай. Адмаўленне цi пазбаўленне праў сямьi, не толькi змяняюць праўду аб чалавеку, але i пагражае асновам мiра”, - сказаў Свяцейшы Айцец.
Папа прыпамiнае, што “чалавецтва – гэта вялiкая сямья”: “мы не жывем разам абок адзiн iншага выпадкова; усе мы пераадольваем той самы шлях у якасцi людзей, значыць братоў i сёстраў”. Усе мы дзецi Божыя. I адштурхаючыся ад гэтага асноўнага Прынцыпа, якi можа быць успрыняты як безумоўная вартасць для кожнага чалавека, i такiм чынам могуць быць усталяваны магчымасцi ўсталявання мiралюбiвага грамадства. Без гэтага трансцэндэнтнага фундамента грамадства ёсць толькi аб’яднаннем суседзяў, але не грамадствам братоў i сёстраў, якiя заклiканы быць адной вялiкай сямьёй”.
Папа нагадаў аб тым, што дзеля таго, каб мець мiр неабходна мець агульны закон, якi дапаможа свабодзе быць свабоднай сапраўды, а не быць сляпым арбiтрам, што баронiць слабых ад болей моцных”. Бенедыкт XVI° сцвердзiў, што “моць заўсёды абумоўлена законам i што павiнна ўжывацца ў адносiнах таксама i да болей слабых дзяржаў”. “Аб натуры i функцыянаваннi законаў, - сказаў Папа, - трэба прыняць пад увагу натуральныя маральныя нормы, заснаваныя на юрыдычных асновах. У iншым выпадку гэта аснова будзе стаяць на хрусткай базе i часовых дагавароў”. Гутарка iдзе аб “агульным маральным законе, якi, не бяручы пад увагу рознiцы культурнага характара, дазваляе чалавечым iстотам разумець адзiн iншага у тым, што тычыцца найбольш важных асьпектаў дабра i зла, праўды i несправядлiвасцi”. “Не можа быць чалавецтва без закону”.
Потым Папа звярнуў увагу на мiжнародныя адносiны. “Чалавецтва, - зазначыў ён, - жыве сёння, на жаль, у вялiкiм падзеле i моцных канфлiктах, якiя пакiдаюць цень на яго будучым”. Свяцейшы Айцец прыпомнiў шматлiкiя грамадзянскiя войны на афрыканскiм кантынэнте у вынiку якiх не многiя краiны асягнулi вялiкiх поспехаў у галiне свабоды i дэмакратыi. Бенедыкт XVI° прыпомнiў таксама i Блiзкi Усход, дзе працягваюцца канфлiкты i тэрарыстычныя акты. Асаблiвую ж увагу Папа звярнуў на праблему ядзернай узброi i на ўзрастаючы лiк дзяржаў, якiя iмi валодаюць. Адказнасць за гэты ўзрост, - лiчыць Свяцейшы Айцец, - палягае на развiтых краiнах, якi зарабляюць на продажы зброi, i на алiгархiях, што пануюць у бедных краiнах i жадаюць умацаваць сябе.
Напрыканцы БенедыктXVI° прыпомнiў тры гадавiны: 60-годзе прыняцця Сусветнай дэкларацыi праў чалавека, якая была прынята ў 1948 годзе; 25 гадавiну далучэння Святога Пасада да пагаднення да Праў сямьi; 40 гадавiну святкавання першага Сусветнага дня мiра, якi пачалi святкаваць па iн iцыятыве Папы Паўла VI° у 1968 годзе. Менавiта ў сувязi з гэтымi юбiлеямi Бенедыкт XVI° заклiкае ўсiх людзей добрай волi шукаць мiр у адпаведнасцi ў складзе адзiнай чалавечай сямьi i нястомна прасiць Бога аб дараваннi мiра.







All the contents on this site are copyrighted ©.