2007-12-11 13:19:18

Пасланьне Папы на Сусьветны Дзень Міру 2008-га году


У аўторак 11-га сьнежня, ў Ватыкане было апублікаванае Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16-га на Сусьветны Дзень Міру, які Каталіцкі Касьцёл будзе ўшаноўваць 1-га студзеня 2008-га году. Гэта ўжо трэцяе пасланьне, таго роду, цяперашняга Папы ў часе ягонага Пантыфікату. Тэма Пасланьня на Сусьветны Дзень Міру гучыць: “ Сям”я супольнасьцю міру”. Поўны тэкст Пасланьня Папы мы будзем перадаваць у нашых наступных праграмах.







All the contents on this site are copyrighted ©.