2007-12-11 13:16:24

Візіт "Ад Ліміна" біскупаў Японіі


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў, у панядзелак 10-га сьнежня, на прыватнай аўдыенцыі чатырох японскіх біскупаў, якія прыбылі ў Ватыкан з візітам “Ад Ліміна Апостолёрум”. У гэтую краіну хрысьціянства дайшло ў 16-м стагоддзі, дзякуючы Сьвятому Францішку Ксавэраму. Першая эвангэлізацыя “краіны квітнеючай вішні” зьвязана з дзейнасьцю езуітаў. Пад канец 16-га стагодззя пачаліся ў Японіі прасьледаваньні пасьлядоўнікаў Хрыста. Яны працягваліся тры стагоддзі, да 1889-га году, калі першая канстытуцыя імпэрыі запэўнівала поўную рэлігійную свабоду. Два гады пазьней была ўстаноўлена каталіцкая герархія, а 80-т гадоў таму назад першы жыхар Японіі прыняў біскупскую сакру. У 1940-м годзе ўлады афіцыяльна прызналі Каталіцкі Касьцёл.
Цяпер у Японіі жыве каля аднаго мільёна католікаў, з чаго большасьцю зьяўляюцца чужаземцы. Існуе там 16-ць каталіцкіх дыяцэзый, ў якіх працуе 1553-х сьвятароў, ў большасьці японцаў. Кожнага году да Каталіцкага Касьцёла ўступае больш за 7-м тысяч асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.