2007-12-11 13:20:36

У Расіі напрацягу многіх дзесяцігоддзяў на адно народжанае дзіця па гадавой статыстыцы прыходзіцца тры забітых абортамі. Дык Цэнтр аховы мацярынства і дзяцінства "Дар жыцця" Свята-Георгіеўскага сястрынства Уладзіміра Суздальскай праваслаўнай епархіі выставай выявіў трагічную сітуацыю.


У гарадскім Доме культуры горада Уладзіміра была размешчаная выстава, якая паказала, што краіна штогод губляе да 7 млнаў ненароджаных дзяцей. Як расказала арганізатар і дырэктар Цэнтра "Дар жыцця" сп. Юлія Жданава, ..."у дзень па РФ робіцца пад 20 тысяч абортаў. Масавасць такога забойства ненароджанага дзіцяці парадаксальна спалучаная з так званым "гуманізмам і асветніцтвам эпохі,дзе абараняюцца правы чалавека". На неабдуманы крок жанчын штурхае часта матэрыяльнае становішча. Але, зразумела, грэх як такі не мае сацыяльна-эканамічных прычын.Так, напрыклад, сапраўды веруючыя, нават не будучы матэрыяльна добра забяспечанымі, не робяць абортаў. сёння. у параўнанні з пачаткам 21 стагоддзя, узровень жыцця і спажывецтва вышэйшы. Але тады абортаў рабілася меньш. эканамічныя прычыны ёсць толькі повадам і сродкам апраўдання" - так лічаць арганізатары выставы. Па ёй было праведзена 20 экскурсій. Сотні людзей наведалі яе асабіста. Прахожым таксама раздаваліся ўлёткі, буклеты, вакол цэнтра Уладзіміра былі размешчаныя плакаты з заклікамі і красамоўнымі лічбамі дзеля абароны жыцця ненародзжаных дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.