2007-12-07 17:07:04

Мітрапаліт Філярэт узнагародзіў дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка мэдалём Кірылы Тураўскага


Мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, узнагародзіў медалём св. Кірылы Тураўскага вядомага беларускага эмігранта Янку Запрудніка.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Уладыкі Філарэта Андрэй Петрашкевіч: “14 кастрычніка гэты спадар быў узнагароджаны медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага за садзейнічанне ў будаўніцтве храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец… Такія царкоўныя ўзнагароды дае мітрапаліт”.
Адзначым, што 81-гадовы Я. Запруднік з’яўляецца сябрам прэзідыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён — вядомы беларускі навуковец, аўтар некалькіх кніг па гісторыі Беларусі.
Медалямі св. Кірылы Тураўскага звычайна ўзнагароджваюцца святары, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы.








All the contents on this site are copyrighted ©.