2007-12-06 14:35:36

Хор Свята-Данілава манастыра Масквы ў азначэнне памяці вялікамучаніцы першахрысціянкі Кацярыны Александрыйскай вечарам чацвярга 6 дня дорыць свае песьняпенні Рыму.


У славутай базіліцы Вечнага горада ў імя Святой Марыі Мучанікаў і Анёлаў праходзіць гэты канцэрт ад Маскоўскага Патрыярхата , а па ўсёй Італіі таксама распачаліся храмавыя канцэрты Адвэнту. Калядныя і навагоднія святы будуць суправаджацца выдатнымі дабрачыннымі канцэртамі ў цудоўных хстаражытных храмах Апенінскага паўвострава. У Рыме іх адбудзецца некалькі ддзясяткаў. Па старажытнай традыцыі выдатныя выканаўцы і калектывы з цэлага свету лічаць за гонар прымаць у іх удзел. Так, сёння ў базіліцы Святой Марыі Вялікай прагучыць араторыя "Блаславёнай Дзеве Марыі" для хора і аркестра пад кіраўніцтвам монс. Валенціно Мізераха, прэзідэнта Папскага Інстытута Сакральнай Музыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.