2007-12-06 15:53:21

Упершыню ў Японii будуць узнесеныя да алтарнай хвалы хрысцiянскiя пакутнiкi.


Айцец Пьетро Кiбе i 187 яго паплечнiкаў, якiя загiнулi ў ХVII° стагоддзi ў Японii, будуць беатыфiкаваны ў наступным годзе ў Нагасакi. Упершыню працэс беатыфiкацыi пройдзе на японскай зямле.
З Апостальскай сталiцы арцыбiскупу Такео Окаду, Старшыню Бiскупскай канфярэнцый Японii, было паведамлена, што афiцыйная цэрымонiя беатыфiкацыi запланавана на 24 лiстапада 2008 года.
Кардынал Хосе Сараiва Мартiнш, Прэфект Кангрэгацыi да спраў кананiзацыi святых, будзе прадстаўляць Свяцейшага Айца на цэрымонii ў Нагасакi.
У лiсце да японскiх католiкаў арцыбiскуп Токiо монс. Окада з радасцю аб’явiў аб рашэннi Ватыкана: “Я спадзяюся, што мы прыймем блiзка да сэрца сэнс каштоўнасцi, якiя нашы папярэднiкi па веры пакiнулi нам”.
Сярод 187 японскiх пакутнiкаў былi святары i свецкiя вернiкi. Айцец Кiбе прыняў хрысцiянства, быў пераследаваны ўладамi i таму пераехаў у Рым, дзе ўступiў у Таварыства Езуса i быў высвячаны ў святары. Потым ён вярнуўся ў Японiю для выканання свайго служэння сярод прыгнятаямых вернiкаў-хрысцiянаў. У 1639 годзе ён быў арыштаваны. Некаторы час яго катавалi, а потым забiлi ў Токiо.







All the contents on this site are copyrighted ©.