2007-12-05 13:30:00

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 5-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Маем перад Калядны пэрыяд. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы. Гаварыў аб Сьвятым Храматыю.
RealAudioMP3 Сьвяты Храматый, біскуп Аквілеі, з якім сёньня жадаем лепш пазнаёміцца, нарадзіўся ў 345-м годзе. Як прэзьбітар, блізкі супрацоўнік біскупа Валерыяна, ў 381-м годзе ўдзельнічаў у характары экспэрта, ў Анты-арыянскім Сынодзе. Быў прыяцелям Сьвятых: Амброзія, Гераніма, Руфіна, Яна Хрызастома.
Пасьвячэньне ў біскупа- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе- атрымаў з рук Сьвятога Амброзія ў 388-м годзе. Быў у пашане за асаблівую жыцьцёвую мудрасьць і руплівую паслугу. На жаль ягоныя пісьмы ды цудоўны кнігазбор, сабраныя ў біскупскай сядзібе, былі раскрадзеныя і зьнішчаныя готамі і гунамі ў часе нашэсьця нк Аквілею. Да нашых часоў – працягваў Сьвяцейшы Айцец- зьбераглося каля 40-а яго казаньняў, 60-т трактатаў ды камэнтарый да Эвангэльля Сьвятога Матэя. Тэаланічная думка Храматыя засяроджваецца навокал Хрыста і Касьцёла. Уздымаў таксама тэму Сьвятой Тройцы ды Асобы Божае Маці. Пытаньні з галіны эклезыялогіі разьвінуў асабліва ў камэнтары да Эвангэльля Сьвятога Матэя. Заахвочваў вернікаў да шчырае малітвы і даверу ў Божую Міласэрнасьць. Гэтае заахвочаньне як і яго навучаньне- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—астаюцца актуальнымі таксама і для нас.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.