2007-12-05 14:13:34

70 мусульманаў прызнаваныя "праведнікамі народаў свету"
Сярод іх - шмат албанцаў.


У ізраільскім музеі галакосту "Яд Ва-шэм" ідзе фотавыстава амерыканскага фотадакументаліста Нормана Гіршмана. Яна адлюстроўвае албанскіх праведнікаў - людзей, што, рызыкуючы ўласным жыццём, выратоўвалі яўрэяў. "Кодэкс гонару.Албанскія мусульмане" - назва выставы. У Албаніі напачатку 20 стагоддзя было няшмат яўрэяў - з пару соцень. У часах 2 Сусветнай вайны ў краіну прыбыло шмат яўрэйскіх уцекачоў з Германіі, Аўстрыі,Югаславіі, Сербіі. Калі ў 1943 годзе ў Албанію ўвайшла гітлераўская армія, албанцы адмаўляліся выдаваць нацыстам яўрэяў. " Гэта - унікальная старонка гісторыі,- расказала журналістам куратар выставы Егудзіт Шэндар.Цэлая албанская нацыя - ад урада да простых грамадзянаў - дапамагала яўрэям. Прычым, большасць рабіла гэта, кіруючыся запаветамі сваёй рэлігіі - Іслама". Дапамога людзям базавалася на прынцыпе, які называецца ў албанцаў "беза" - вернасць абяцанню. Гэта - адна з галоўных цнотаў мусульманаў па Каране. "Чаму мой бацька выратоўваў чужака, рызыкуючы ўласным жыццём?"- пытаецца сын праведніка народаў свету Алія Шэчар.І сам адказвае:"Бацька быў пабожным мусульманінам і верыў, што выратаванне жыцця чалавека адчыніць яму вароты Раю".







All the contents on this site are copyrighted ©.