2007-12-04 13:48:25

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на 94 Сусьветны Дзень Мігранта і Уцекача


Сваё пасланьне Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў дзецям і моладзі мігрантаў. Гэты дзень Апостальская Сталіца і некаторыя Мясцовыя Касьцёлы будуць ўшаноўваць 13-га студзеня 2008-га году. Бэнэдыкт 16 зьвяртае ўвагу, што ў абліччы глабалізацыі зьявішча міграцыі маладых людзей насільваецца што-раз больш. Жывуць яны з далёк ад сям”і і бацькаўшчыны. У краінах, якія далі ім гасьціннасьць, мясцовыя законы часта перашкаджаюць ім ў эфэктыўнай інтэграцыі. Такім чынам яны перажываюць цяжкасьці, так званае, “падвойнае прыналежнасьці”. Не хочуць страціць сямейнае культуры, жадаюць адначасна ўключыцца ў грамадзтва, ў якім жывуць.
У пасланьні Сьвяцейшы Айцец зьвяртае ўвагу на розныя праблемы маладых эмігрантаў. Часта яны стаюць ахвярамі рознага роду злоўжываньняў, фізычнага, маральнага ці сэксуальнага насільля. Асабліва падвяргаюцца гэтаму дзяўчыны. На жаль, шматлікія маладыя людзі, ёсьць ахвярамі так званага “Гандлю жывым таварам”.
Далей Папа падкрэсьлівае таксама ў сваім пасланьні, што трэба неабходна прыстасаваць школьную праграму для патрэб інтэграцыі эмігрантаў.. Вельмі важнаю ёсьць душпастырская роля Касьцёла. Бэнэдыкт 16 кранае праблему асаблівае турботы пра моладзь, якая вучыцца. Заканчвае заклікам да моладзі, якая выэмігравала, каб стварала справядлівае і братэрскае грамадзтва. Павінны прытрымлівацца правоў і ніколі не прымяняць насільле. Маладых хрысьціян Папа заахвочвае да даваньня сьведчаньня адзінства ў Хрысьце міма прыналежнасьці да розных культур.








All the contents on this site are copyrighted ©.