2007-12-04 14:38:29

Кардыналу Содано споўнiлася 80 гадоў.


Кардыналу Анджело Содано, былому Дзяржаўнаму сакратару Святога Пасада, 23 лiстапада споўнiлася 80 гадоў. Такiм чынам гэты вядомы герарх Каталiцкай Царквы пазбавiўся права прыймаць удзел у канклаве, значыць абiраць Папу i быць абраным Папай.
Кардынал Содано нарадзiўся 23 лiстапада 1927 года ў iтальянскай вобласцi Пьямонте, вучыўся ў семiнарыi горада Астi, потым у Рыме - у Грыгарыянскiм i Латэранскiм унiверсiтэтах, дзе вывучаў тэалогiю i кананiчнае права. Быў высвячаны ў святары ў 1950 годзе, пасля чаго выкладаў некаторы час у семiнарыi Астi.
У 1959 быў прыняты на дыпламатычную службу Ватыкана, скончыў Папскую дыпламатычную акадэмiю, працаваў сакратаром Прадстаўнiцтва Ватыкана ў Эквадоры, Уругвае i Чылi.
У 1968 годзе ён вярнуўся ў Рым, дзе напрацягу дзесяцi гадоў служыў у Папскай радзе да публiчных спраў Царквы, якая потым зрабiлася часткай Дзяржаўнага сакрытарыята Ватыкана. Па даручэнню тагачаснага Дзяржаўнага сакратара Апостальскай сталiцы, кардынала Казаролi, наведваў з дыпламатычнымi мiсiямi Румынiю, Венгрыю i Усходнюю Германiю.
30 лiстапада 1977 года ўказам Папы Паўла VI° быў узведзены да бiскупскай годнасцi i накiраваны ў якасцi Апостальскага нунцыя ў Чылi, дзе служыў 10 гадоў, выконваючы, у прыватнасцi, пасрэднiцкiя функцыi ў перагаворах памiж Чылi i Аргентынай.
У траўнi 1988 года Ян Павел II° назначыў кардынала Содано сакратаром Папскай рады да публiчных спраў Царквы, а потым Сакратаром, у сакавiку 1989 года, пасля рэфармавання Рымскай курыi, сакратаром па зносiнах з дзяржавамi, што адпавядае пасадзе мiнiстра замежных спраў.
1 снежня 1990 года ён узначалiў Дзяржаўны сакрытарыят, а ў чэрвенi 1991 года быў узняты да кардынальскай годнасцi.
У красавiку 2005 года стаў дэканам калегii кардыналаў, змянiўшы на гэтай пасадзе сучаснага Папу, кардынала Язэпа Рацынгера.
Кардынал Андзело Содано пакiнуў пасаду Дзяржаўнага сакратара 15 верасня 2006 года – яго наступнiкам стаў кардынал Тарчiзiо Бертоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.