2007-12-04 13:40:25

З паездкі ў Кітай вярнуўся кардынал Кейт Патрік О'Брайен і даў аптымістычную ацэнку сітуацыі хрысціянаў гэтай азіяцкай краіны.


"Нягледзячы на цяжкасці, я гляджу ў будучыню з надзеяй",- заявіў арцыбіскуп Сэнт-Эндрю і Эдзінбурга. Кардынал з Шатландыі сустрэўся з дэлегацыяй біскупаў так званай патрыятычнай каталіцкай Царквы, кардынал наведаў Марыянскі (Багародзічны) санктуары ў Шанхаі і магілу асветніка Матэо Річі ў Пякіне. Многія хрысціянскія служыцелі гаварылі з жалем, што не маюць поўнага ўз'яднання з Папам рымскім. З глыбокім хваляваннем яны казалі аб Лісце да кітайскіх католікаў, які накіраваў ім Папа Бенедыкт 16. Шатланцкі кардынал смела ўзняў праблемы падпольнай каталіцкай Царквы, якая мае 8 млн вернікаў у Кітаі. за імі Кітайская дзяржава не прызнае аніякай свабоды аб'яднання, хаця госць заўважыў знакі пераменаў на лепшае з боку кіраўніцтва краіны. Так, упершыню зроблена спроба унесці пытанне рэлігіі да папраўкі да Канстытуцыі. Прапанова паступіла ў ходзе апошнега Пленума кітайскай Кампартыі. Як адзначыў кардынал,гэта можа адчыніць шляхі да плённага дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.