2007-12-01 10:44:57

Прадстаўнiкi кiтайскай Каталiцкай Царквы накiравалiся ў Бельгiю.


Дэлегацыя ў складзе дзесяцi прадстаўнiкоў кiтайскай, так званай, “Патрыатычнай” Царквы знаходзiцца ў Бельгii з двухтыднёвым вiзiтам, дзе ўдзельнiчае ў семiнары, якi прысвячаны метадалогiям пастырскай дзейнасцi. Духавенства афiцыйнай Каталiцкай Царквы Кiтая – пяць бiскупаў i пяць святароў, якiя займаюць розныя становiшчы ў курыях сваiх дыяцэзiй – было запрошана iнстытутам iмя Фердынанда Вербiста, якi iснуе пры Лювенскiм унiверсiтэте. Гэты iнстытут iмя вядомага мiсiянара, арганiзаваў пад час семiнара малiтоўныя спатканнi памiж кiтайскiмi i бельгiйскiмi святарамi на тэму накiрунку пастырскага служэння, азначанага II° Ватыканскiм саборам. Пасля заканчэння спаткання кiтайская дэлiгацыя накiруецца ў пiлiгрымку ў Лурд i Лiзье.







All the contents on this site are copyrighted ©.