2007-11-29 14:35:13

У Рыме пройдзе спатканне, прысвячаная правам чалавека.


- Святы Пасад мае намер аб’яднаць высiлкi каталiцкiх арганiзацый з мэтай стварэння мiжнароднай групы ў справе абароны праў i годнасцi людзей. Дзеля гэтага з 30 лiстапада да 2 снежня ў Рыме пройдзе спатканне пад назвай “Форум неўрадавых каталiцкiх устаноў”, склiканае па iнiцыятыве кардынала Тарчызiо Бертоне. Акрамя прадстаўнiкоў больш за 100 арганiзацый, якiя маюць вялiкi ўплыў, у сустрэчы прыймуць удзел Сакратар па справах сувязяў з дзяржавамi пры Ватыканскiм Дзяржаўным сакратарыяце арцыбiскуп Домiнiк Мамбертi i сталы наглядальнiк Апостальскай сталiцы пры ААН, арцыбiскуп Чэлiсцiно Мiльоре.
Пад час канфярэнцыi “Апостальская сталiца – голас чалавечых праў у мiжнародных арганiзацыях, якая прайшла 21 лiстапада ў Рыме, сакратар аддзелу па сувязях з дзяржавамi, монс. Петро Паролiн, заявiў, што дзякуючы iснаванню Апостальскага Пасада Каталiцкая Царква з’яўляецца “адзiнай рэлiгiйнай установай, якая можа працягваць дыпламатычныя адносiны i займацца мiжнародным правам”.
Ён указаў пры гэтым на вялiкiя высiлкi, якiя Каталiцкая Царква прыкладае да абароны жыцця i сямьi, барацьбы з маральным рэлятывiзмам, якi выкарыстоўваецца як база дэмакратыi, абарона рэлiгiйнай свабоды, усталявання мiра, бяспекi i абароны навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.