2007-11-29 11:10:01

Былы Апостальскi нунцый у Беларусi ўзняў праблему аб мностве людзей, якiя не маюць даху над галавой.


З канца Другой сусветнай вайны “колькасць людзей без даху над галавой у Заходняй Еўропе асягнула найвышейшага ўзроўня”, - заявiў арцыбiскуп Аўгустыно Маркетто, гаворачы аб 3 млн. асобах. У той жа час у ЗША iх знаходзiцца 3 з паловай мiльёна, з якiх 1 млн i 400 тысяч – непаўналетнiя. Гэтыя дадзеныя прывёў монс. Агосiно Маркетто, Сакратар Папскай рады да спраў пастырскай апекi мiгрантаў пад час I° мiжнароднага спаткання, якое было прысвечана пастырскай працы ў асяроддзi бяздомных.
“Дадзеныя, якiя тычацца да краiнаў, што знаходзяцца на шляху зазвiцця, дадаў ватыканскi дастойнiк, - гэта прапалыя бяз вестак людзi. I гэта ёсць вялiкай праблемай. У iндыi, напрыклад, на падставе пералiку насельнiцтва у 1981 годзе было выяўлена каля двух з паловай мiльёнаў асобаў, якiя не маюць даху над галавой.
У той жа час, спецыялiсты лiчаць, што ў будучыя 50 гадоўнасельнiцтва зямлi падвоiцца i будзе налiчваць каля 5 мiльярдаў у вынiку глабалiзацыi i выклiканым ёй перанасельнiцтвам. “Рост асобаў, якiя знаходзяцца без даха над галавой, - зазначыў арцыбiскуп Маркетто, - тычыцца перад усiм Азii, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi. На думку арцыбiскупа ў гэптых рэгiёнах свету каля 30 % насельнiцтва жыве ў забароненых законам месцах, дзе адсутнiчаюць iнфраструктуры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.