2007-11-28 14:32:47

Жалобныя паведамленьні


Дзьве жалобныя весткі прыйшлі са ЗША. Там 26-га лістапада памёр Першаерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Уладыка Ізяслаў. Ад травеня 1983-га году быў галавой БАПЦ з тытулам мітрапаліта.
Хай Госпад упакоіць душу Ягоную, дзе ўсе Праведнікі супачываюць.

Другая жалобная вестка надыйшла таксама са ЗША. Там у Нью Ёрку 25-га лістапада на 88-ым годзе жыцьця памёр адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў беларускіх грамадзкіх арганізацыяў на эміграцыі Кастусь Мярляк. Разьвітаньне з Ім пройдзе ў Нью Ёрку ў беларускай Царкве( якую Ён дарэчы засноўваў) імя Кірылы Тураўскага на Рычманд –Гіле.
Вечная памяць Яму.








All the contents on this site are copyrighted ©.