2007-11-27 13:46:53

Масква-Барі. Падвор'е Рускай Праваслаўнай царквы ў італьянскім горадзе, куды першахрысціянам ўдалася перавезці і хаваць праз стагоддзі мошчы Свяціцеля Мікалая, паступова пераходзіць ўва ўласнасць РПЦ.У Крамлі падпісана пасламі абедзвюх краін заява аб перадачы падвор'я .


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр РІ Романо Продзі прысутнічалі на прайшоўшым тыдні пры падпісанні дакуманта, які пачаў стварацца вясной, у часе паломніцтва прэзідэнта Пуціна ў Барскі град, як называлі ў старажытнасці Барі. Падвор'е ўключае ў сябе верхні і ніжні храмы, манастырскія пакоі і дом паломніка. Комплекс быў пабўдаваны пры падтрымцы вялікай князёўны Лізаветы Фёдараўны і імператара Расіі Мікалая 2-га ў 1913- 1918 гадах. Праект створаны архітэктарам Аляксеем Шчусявым у наўгародска-пскоўскім стылі. Да 1937 года належыў рускай грамадзе, якая была вымушаная прадаць храмавы комплекс гарадскім уладам Барі. У 1998 годзе муніцыпалітэт італьянскага горада перадаў верхні храм і Дом паломніка ў падарунак ва ўласнасць РПЦ. Вялікая цырымонія асвячання адбылася 18 лістапада 2004 года; адправіў Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл. Такім чынам, пацверджаны дакументальна на самым высокім узроўні папярэднія дамоўленасці.
Рэліквіі Свяціцеля Мікалая захоўваюцца ў старажытным каталіцкім домскім саборы Барграда, дзе пры саркафагу з мошчамі побач каталіцкага ўсталяваны і рускі праваслаўны алтар. На ім праходзяць Літургічныя службы для шматлікіх паломнікаў - вернікаў РПЦ з цэлага свету, у тым ліку і з Беларусі, Расіі і Украіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.