2007-11-26 14:36:07

Чарговыя старонкi з Сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


Паважаныя сябры, на пачатку нашай сёняшняй праграмы мы прапануем вашай увазе старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы ў нашым перакладзе на беларускую мову. Кампендiум, у перакладзе з лацiнскай мовы, у дадзеным кантэксце значыць скарочаны варыянт якогасцi вялiкага па памерах навучання цi шэрагу злучаных памiж сабой навуковых дактрынаў.
Таксама недапушчальна “турэмнае зняволянне, якое матывуецца толькi iмкненнем атрымаць важную для судовага працэса iнфармацыю”. Акрамя таго, трэба забяспечыць “максiмальную хуткасць правядзення працэсаў: iх завялiкая працягласць робiцца непераноснай для грамадзянаў i ўрэшце пераўтвараецца ў сапраўдную несправядлiвасць”.
Судовыя ўстановы, праводзячы даследваннi, павiнны дзейнiчаць з неабходнай асцярожнасцю, каб не парушаць права чалавека, якi знаходзiцца пад следствам, на канфедэнцыяльнасць i не парушаць прынцып прэзумпцыi невяноўнасцi. З улiкам таго, што i суддзя можа памыляцца, законадаўства павiнна прадугледжваць справядлiвую кампенсацыю для ахвяраў судовай памылкi.
405 Знакам надзеi для Царквы служыць “усё болей шырокае грамадскае супрацьстаўленне смяротнаму пакаранню, няхай нават ужываемаму толькi як iнстументу грамадскай “неабходнай абароны”: гэта супрацьстаўленне паходзiць з упэўненасцi ў тым, што сучаснае грамадства здольна паспяхова змагацца з крымiнальнасцю метадамi, якiя робяць злачынцу бяспечным, але не да канца пазбаўляюць яго магчымасцi змянiць сваё жыццё”. Хаця ж традыцыйная навука Царквы не выключае – пры ўмове, што ў поўнай ступенi ўстаноўлена асоба i адказнасць злачынцы – смяротнае пакаранне, “калi гэта адзiны магчымы шлях, якi баронiць жыццё людзей ад несправядлiвага агрэсара”, бескроўныя меры пакарання пераважваюць, “бо яны знаходзяцца ў большай адпаведнасцi з канкрэтнымi ўмовамi агульнага дабра i больш адпавядаюць годнасцi чалавечай асобы”. Павялiчэнне лiка краiнаў, якiя прыймаюць меры, каб адмянiць смяротнае пакаранне цi затрымаць яго ўжытак, таксама служыць прыкладам таго, што выпадкi, калi пакараць злачынцу смерцю абсалютна неабходныя, “цяпер вельмi рэдкiя, калi ўвогуле здараюцца на практыцы”. Нязгода грамадскай думкi са смяротным пакараннем i розныя меры, якiя прыймаюцца для яе адмены цi затрымання, паказваюць наяўнасць падвышанай маральнай чуллiвасцi.
IV. Сiстэма дэмакратыi
406 Яснае меркаванне аб дэмакратыi ўтрымлiваецца ў энцыклiцы “Ceentesimus annus”: “Царква цэнiць дэмакратычную сiстэму ў той меры, у якой яна забяспечвае ўдзел грамадзянаў у палiтычным выбары, гарантуе iм магчымасць абiраць i кантраляваць сваiх уладароў цi замяняць iх мiрным шляхам, калi ў гэтым маецца патрэба. Таму Царква не можа спрыяць фармаванню невялiкiх груп, якiя кiруюць, што дзеля сваiх iнтэрэсаў узурпiруюць дзяржаўную ўладу. Сапраўдная дэмакратыя магчыма толькi ў прававой дзяржаве i на аснове правiльнага стаўляння да чалавека. Яна патрабуе ўмоў, пры якiх iндывiдуум мог бы развiвацца, атрымлiваць адукацыю i выхаванне ў духу сапраўдных iдэалаў, але таксама i “суб’ектыўнасць” грамадства ўзрастала б на падставе стварэння структур удзелу i супольнай адказнасцi”.
а) Вартасцi i дэмакратыя.
407 Сапраўдная дэмакратыя – не проста вынiк фармальнага захавання правiлаў, але плён прыняцця вартасцяў, якiя натхняюць дэмакратычныя працэдуры. Вось гэтыя вартасцi: годнасць кожнай чалавечай асобы, захаванне праў чалавека, прызнанне “агульнага дабра” мэтай i крытэрыям, што рэгламiнтуюць палiтычнае жыццё. Калi не асягнута агульная дамова адносна гэтых вартасцяў, сэнс дэмакратыi губляецца i губляецца яе стабiльнасць.
Сацыяльная навука ўказвае на адну з асноўных бяспек для сучаснай дэмакратыi – этнiчны рэлятывiзм, якi прымушае адмаўляць iснаванне аб’ектыўнага i унiверсальнага крытэрыя, што дазваляе пабудаваць фундамент i правiльную ерархiю вартасцяў: “Цяпер часта сцвярджаюць, што нiбыта агнастычны i скептычны рэлятывiзм – гэта фiласофiя i база на якой заснавана палiтычнае жыццё. Тых, хто ўпэўнены, што ведае праўду, i цвёрда прытрымлiваецца яе, лiчаць ненадзейнымi з дэмакратычнага пункту гледжання, бо яны не прызнаюць, што праўду прызнае большасць цi яна змяняецца ў залежнасцi ад суадносiнаў палiтычных сiл. У сувязi з гэтым трэба адзначыць, што, калi ў вогуле няма канчатковай iсцiны, якая б вяла i накiроўвала б палiтычную дзейнасць, лёгка было б манiпуляваць iдэямi i ўпэўненасцю ў iнтэрэсах улады. Дэмакратыя без вартасцяў лёгка пераўтвараецца ў адкрыты цi прыкрыты таталiтарызм, як паказвае гiсторыя”. Дэмакратыя, па сваёй сутнасцi, у’яўляе сабой “сiстэму” i ёсць сродкам, але не мэтай. “Маральны” характар дэмакратыi не выяўляецца аўтаматычна, але залежыць ад яе адпавядання маральнаму закону, якому яна павiнна падпарадкоўвацца, як i любая дзейнасць чалавека, - значыць, завiсiць ад этычнасцi мэтаў, да якiх дэмакратыя iмкнецца, i сродкаў, якiмi яна карыстаецца.
Шаноўныя радыёслухачы, вы праслухалi чарговую частку з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы ў нашым перакладзе на беларускую мову. З наступнымi старонкамi Кампендiума мы пазнаёмiм вас у нашых далейшых праграмах.







All the contents on this site are copyrighted ©.