2007-11-26 14:32:00

Прафесар Папскага Усходняга iнстытута сустрэўся з навучэнцамi Маскоўскай праваслаўнай духоўнай семiнарыi.


20 лiстапада Маскоўскую духоўную акадэмiю наведаў вядомы айцец-езуiт прафесар Роберт Тафт, аўтар шматлiкiх даследванняў у галiне ўсходняй лiтургii. Прафесар Тафт напiсаў каля 800 навуковых прац. Доўгi час ён выкладаў у Папскiм Усходнiм iнстытуте ў Рыме.
Пад час наведвання акдэмii а. Роберт выступiў перад студэнтамi акадэмii з лекцыяй на тэму “На зыходзе iмперыi: фармаванне фiнальнага вiзантыйскага лiтургiчнага сiнтэза ў Канстантынопальскiм патрыярхаце”.
“Лiтургiя ў вiзантыйцаў з’яўлялася запаўненнем разрыву памiж Богам i чалавекам”, - зазначыў а. Тафт. Ён паяснiў гэту сваю думку прыкладам з iншай лiтургiчнай традыцыi: фрагментам Сiкстынскай капеллы Мiкеланджело Буанароттi – “Стварэнне чалавека”, у якiм датыканне пальцаў Бога i Адама ёсць сiмвалам Богаслужбы – рэальнай магчымасцi аб’яднання з Богам. “Богаслужба, - дадаў а. Роберт Тафт, - з’яўляецца iмпульсам накiраванасцi людзей да Бога i яго вяртаннем у якасцi дароў Духа”
У размове са студэнтамi было таксама закранута пытанне аб атсутнасцi эпiклезы (паклiканнi Святога Духа) у рыма-каталiцкай традыцыi. На думку прафесара Тафта гэта сведчыць аб старажытнасцi латiнскага рыту i тым, што на Захадзе не было багаслоўскiх дыскусiй аб Боскасцi Святога Духа, такiм чынам сцвярджаць гэту iсцiну заходнiя богасловы не былi прымушаны.







All the contents on this site are copyrighted ©.