2007-11-26 13:27:19

Патрыярх Барталамей І-ы сказаў, што праваслаўныя могуць прызнаць першанство Папы Рымскага


Калі мы асягнем пагадненьне з Каталіцкім Касьцёлам адносна разуменьня прымату, Усяленскі Патрыярхат не будзе мець цяжкасьцяў, каб прызнаць першанство Рыму і заняць другое месца, як гэта было перад схізмай”.
Пачэсны кіраўнік праваслаў”я даў нядаўна інтэрв”ю балгарскаму тэлебачаньею. У ім таксама спаслаўся , між іншым, да канчатковага дакуманту Міжнароднае сустрэчы Мешанае Камісіі да спраў Тэалагічнага Дыялогу паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнаю Царквою, якая нядаўна закончылася ў Равэнне, Італія. Ён заўважыў, што ніякая Праваслаўная Царква на працягу месяца ад канчатковага зрэдагаваньня гэтага дакуманту, не ўнесла супраціўленьня. Адначасна засьцярог, што праваслаўныя маглі б прызнаць прымат Рыму так, як гэта ўспрымана ў першым тысячагоддзі хрысьціянства. Падкрэсьліў яшчэ, што Цэрквы Усходу ніколі не прызнавалі юрыдычнага прымату Папы Рымскага, прызнаючы галоўным чынам каардынацыйна-арганізацыйную функцыю прымату. Патрырх Барталамей І-ы мае надзею, што працы мешанае камісіі прынясуць добрыя вынікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.