2007-11-26 13:00:10

Папа Бэнэдыкт 16 налажыў на палец кожнаму з новых кардыналаў персьцень


Зрабіў гэта ў часе Сьвятой Імшы, якую адслужыў разам з новымі кардыналамі, якіх было 23-х, ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў нядзелю раніцай 25-га лістапада. У сваім казаньні, ў часе гэтага набажэнства, Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да нядзельнае ўрачыстасьці Хрыста Караля Сусьвету, якая зьяўляецца ўкаранаваньнем цэлага літургічнага году. Падкрэсьліў, што найбольшым абьяўленьнем Бога, магчымым на гэтым сьвеце, ёсьць Укрыжаваны Хрыстос, таму што Бог ёсьць Любоў”ю, а сьмерць Ісуса на Крыжы гэта найбольшы акт любові ва ўсёй гісторыі. Менавіта дзеля гэтага на кардынальскіх персьценях ёсьць прадстаўлена сцэна ўкрыжаваньня.
RealAudioMP3 Хай гэта, дарагія новыя кардыналы, дапаможа вам памятаць, якому Каралю вы служыце, на якім троне быў Ён падвышаны, і як да канца быў верным, каб перадолець грэх ды сьмерць сілаю Божае міласэрнасьці. Кардынальскі персьцень уручаецца на памятку Жаніха, які палюбіў Царкву і выдаў за яе самога сябе. Носячы персьцень- зьвярнуўся Папа да кардыналаў- вы павінны быць пастаянна гатовымі аддаць жыцьцё за Касьцёл”. Далей Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што кардыналы пакліканыя да адзінства з Хрыстом. Толькі такім чынам здолеюць абвяшчаць сьвету, што менавіта Ён зьяўляецца надзеяю кожнага чалавека і ўсёй чалавечай сям”і. Затым Папа выказаў радасьць, што ў выконваньні сваёй місіі ён можа разлічваць як на цэлае Кардынальскае Калегіюм так на кожнага з кардыналаў аддзельна. Асабліва даручыў ім маліцца за мір паміж вучнямі Хрыста, каб малітва за мір і адзінства была першаю і асноўнаю місіяю новых кардыналаў, каб Касьцёл быў знакам і прыладаю адзінства для ўсяго чалавечага роду.
На заканчэньне Эўхарыстыі Бэнэдыкт 16 выйшаў перад Базыліку Сьвятога Пятра, каб сустрэць верных, якія не зьмаглі ўвайсьці ў перапоўненую Ватыканскую Базыліку і міма дажджу ўдзельнічалі ў Сьвятой Імшы астаючыся на Плошчы Сьвятога Пятра. У сямі мовах Папа прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі ў Рым, каб быць блізка новых кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.