2007-11-23 11:15:36

Свяцейшы Айцец прыняў нованазначанага арцыбiскупа для Масквы.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыняў арцыбiскупа Паоло Пеццы разам з яго роднымi. Новы галава арцыдыяцэзii Божай Мацi ў Маскве, якi заняў месца арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча, пераведзеннага ў Беларусь, 27 кастрычнiка быў хiратанiсан Папай у арцыбiскупы. Монс. Пеццы служыць у Расii ўжо 14 гадоў. Ён вядомы сваiмi добрымi адносiнамi з Рускай Праваслаўнай Царквой. Прадстаўнiкi Маскоўскага патрыярхата ўжо шмат разоў выказвалi задавальненне назначэннем гэтага iтальянскага святара на пасаду мiтрапалiта i спадзяюцца на палепшанне праваслаўна-каталiцкага дыялога.







All the contents on this site are copyrighted ©.