2007-11-22 14:02:55

Прадстаўнiк Ватыкана пры ААН выступiў у абарону правоў уцекачоў i мiгрантаў.


Арцыбiскуп Челестiно Мiльоре, Наглядальнiк Святога Пасада пры ААН у Нью-Йорку, выступiў з двума важнымi прамовамi, у якiх закрануў тэмы мiра на Блiзкiм Усходзе, ролю рэлiгii ў справе прымiрэння на Святой Зямлi, а таксама абарону праў уцекачоў i мiгрантаў. Нагодай для гэтых выступленняў на чарговай сэсii ААН, якая была прысвячана праблемам уцекачоў Палестыны былi дэбаты па дакладу Галоўнага Камiсарыята да спраў уцекачоў. Вось галоўныя думкi даклада монс. Мiльоре: абвяргаць рэзалюцыю па iзраiльска-палестынскаму канфлiкту пры пасрэднiцтве адмовы ад перагавораў – значыць працягваць спрыяць несправядлiвасцi i прыносiць шкоду мiрнаму насельнiцтву. Святы Пасад нязменна выступаў i працягвае выступаць у абарону iнтэрэсаў абодвух дзяржаў, мiрных адносiнаў памiж iмi. Iзраiльска-палестынскi канфлiкт працягвае нараджаць нестабiльнасць на Блiзкiм Усходзе. Вырашыць гэты крызiс – першасная задача канфлiктуючых бакоў i суседнiх дзяржаў. Святы Пасад выказвае пажаданне, каб на Мiжнароднай мiрнай канфярэнцыi, якая запраграмавана на канец месяца, быў паскораны працэс у кiрунку акрэслення рэалiстычнага пагаднення памiж канфесiямi, памiж варожымi бакамi. Звярнуўшы ўвагу на тоў уклад, якi могуць унесцi розныя рэлiгiйныя арганiзацыi на Святой Зямле ў вырашэннi канфлiкта, ватыканскi дыпламат падкрэслiў пазiцыю Апостальскай сталiцы на карысць надання спецыяльнага статуса Ерусалiму. Пры гэтым ён падкрэслiў, што так званая iзраiльскi “Мур падзелу” робiць шмат цяжкасцяў для свабоднага руху людзей.
Монс. Мiльоре, якi прызнаў акты насiльля ў гэтай зоне, заклiкаў тэрмiнова стварыць атмасферу ўзаемнай павагi, такой неабходнай у любым працэсе пабудовы мiра i мiрнага суiснавання.
Прадстаўнiк Ватыкана закрануў таксама праблему ўцекачоў, якiм ААН аказвае дапамогу. Пры гэтым ён зазначыў, што часта статус iх не акрэслены дакладна. Неабходна гарантаваць заканадаўчыя сродкi, якiя б баранiлi людзей, што пакiдаюць сваю зямлю ў вынiку вайны цi прыродных бедстваў. У кожным выпадку павiнна баранiцца годнасць гэтых асобаў у якiм бы сацыяльным становiшчы яны не знаходзiлiся.







All the contents on this site are copyrighted ©.