2007-11-21 14:48:16

У Рэчыцы забаранiлi служыць каталiцкаму святару.


Апостальскi адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii кардынал Казiмiр Свёнтэк 16 лiстапада звярнуўся да старшынi Рэчыцкага райвыканкама (Гомельская вобласць) Аляксандра Баранава з прозьбай змянiць рашэнне аб адмове ў рэгiстрацыi для служэння параху мясцовай каталiцкай парафii а.Гжегожу Худэку, грамадзянiну Польшчы. У сваiм звароце кард. Свёнтэк падзякаваў кiраўнiка раённай адмiнiстрацыi за праведзеныя ў гэтым годзе ў Рэчыце “Дажынкi”. “Вы, - напiсаў кардынал, - вельмi ўпрыгожылi горад да свята, а таксама праваслаўны i каталiцкi храмы. Айцец Гжегож Худэк таксама прыклаў намаганнi да аднаўлення касцёла. Ён 14 гадоў шчыра служыць справе духоўнага аднаўлення Беларусi, 10 гадоў ён займаецца адраджэннем касцёла ў Рэчыце. I толькi адна размова з польскiмi журналiстамi, не вельмi абмеркаваная, стала нагодай для пазбаўлення яго рэгiстрацыi. Гэта быў адзiны памылковы крок за час яго служэння”.
Айцец Худэк, калi нядаўна наведаў Радзiму, даволi крытычна выказаўся аб сiтуацыi ў Беларусi, у вынiку чаго яму забаронена служыць з 21 лiстапада.
Кардынал Свёнтэк папрасiў сп. Баранава хадайнiчаць перад адпаведнымi ўладамi аб змене рашэння аб працягу вiзы i рэгiстрацыi для служэння а. Гжегожа ў Беларусi.







All the contents on this site are copyrighted ©.