2007-11-19 15:22:33

У Казахстане адзначылi дзясятую гадавiну дзейнасцi арганiзацый "Карытас".


Каталiцкая мiжнародная дабрачынная арганiзацыя пачала сваю дзейнасць у Казахстане ў 1997 годзе. На той момант у гэтай па-большасцi мусульманскай краiне Каталiцкая Царква служыла ўжо ў афiцыйным статусе, наданым ёй урадам адразу пасля атрымання незалежнасцi, каля шасцi гадоў. За дзесяць гадоў сваёй дзейнасцi арганiзацыя “Карытас”, дзякуючы таксама дабрачынцам з Iталii, арганiзавала 24 медычныя ўстановы i пачала барацьбу з надзвычайнай сiтуацыяй у галiне аховы здароў’я, выклiканай, перад усiм, дрэннымi ўмовамi гiгiены i харчавання, звяртаючы ўвагу дзяржаўных ворганаў на згаданую праблему. “Карытас” у Казахстане займаецца таксама праблемнай моладдзю, для якой было пабудавана шесць прытулкаў. У iх законнiцы, святары i свецкiя дабрахвоты штодзённа аказваюць дапамогу навучэнцам пры матэрыяльнай падтрымцы iтальянскiх католiкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.