2007-11-19 14:03:56

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18-га лістапада



А паўдні, як у кожную нядзелю ды большыя сьвяты, Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. Сваё разважаньне, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў Эвангэльлю мінулае нядзелю, ў якім Хрыстос заахвочвае вучняў, каб не трацілі духа ў абліччы драматычных здарэньняў і перасьледаваньняў. Касьцёл, сьвядолмы прамінальнасьці гэтага сьвету, пастаянна робіць прысутнымі ў ім—цераз сакраманты і ўчынкі міласэрнасьці—збаўчыя здарэньні ўцелаўденьня, сьмерці і ўваскрасеньня Хрыста.
Затым Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што знакам прысутнасьці Хрыста ў штодзённасьці Касьцёла зьяўляецца пасьвячанае жыцьцё, асабліва кантэмляцыйныя супольнасьці. У найбліжэйшую сераду 21-га лістапада ва ўспамін Ахвяраваньня Найсьвятой Дзевы Марыі будзе ўшаноўвацца спэцыяльны дзень памяці аб кляўзуровых законах.
RealAudioMP3
Манастыр, як духоўны аазіс, паказвае сучаснаму сьвету найважнейшую рэч: што існуе канчатковая праўда, для якой варта жыць, гэта значыць Бог і Яго нязглыбленая любоў.
Далей ў сваёй прамове да вернікаў, сабраных на Плошчы Сьвятога Пятра, Бэнэдыкт 16 выказаў спачуваньне жыхарам Бангядэшу, якіх кранула сьціхійнае няшчасьце, якое паглынула некалькі тысяч сьмяротных ахвяраў. Паклікаў міжнародную супольнасьць да салідарнасьці і дапамогі ахвярам урагану.
На заканчэньне разважаньня Папа спаслаўся да бэатыфікацыйных урачыстасьцей, якія адбыліся ў нядзелю 18-га лістапада на поўначы Італіі, ў часе якіх быў паднесены да хвалы алтароў ксёндз Антоніё Розміні. Назваў яго вялікім сьвятаром, выдатным чалавекам культуры аб палкім духу любові да Бога і Касьцёла. Жыў ён у гадах 1797-1855. Высказваўся за абьяднаньнем Італіі ды заснаваў два законныя зграмаджаньні: адзін мужчынскі а другі жаночы.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.