Да 18 лістапада ў Славакіі праходзіць Тыдзень "Царква для моладзі". Ініцыятарам яе
правядзення сталася Рада па справах Сям'і і моладзі Біскупскай канфярэнцыі краіны
Тыдзень стаецца часткаю падрыхтовак да сусветнага дня моладзі, які, прыгадаем, пройдзе
наступным жніўнем у сыднеі. У прайшоўшую нядзелю ва ўсіх касцёлах было прачытанае
Пастырскае пасланне, у якім біскупы заклікалі маладых да чыстай і ахвярнай любові,
да адказнасці ва ўзаемаадносінах.Гэта ёсць сёння адважным вызнаваннем сваёй хрысціянскай
веры ў сучасным грамадстве. Герархі запэўніваюць маладых людзей, што ідэя такога Тыдня
нарадзілася з жадання малітвы аб будучыні нацыі. Біскупы таксама заклікалі ўсіх вернікаў
да большай чуллівасці да моладзі. "Няхай патрэбы юнакоў і дзяўчат стануцца нашымі
ўласнымі, няхай будуць жаданнем сэрцаў дарослых для роскіту будучыні",- падкрэсліваюць
біскупы Славакіі.