2007-11-14 15:06:52

У Гомеле усталяваны крыж на месцы забойства супрацоўнiкамi НКВД святароў i вернiкаў.


1 лiстапада 1937 года ў Гомеле расстралялi 56 асобаў, святароў i свецкiх вернiкаў. Усе яны праходзiлi па справе аб контррэвалюцыйнай арганiзацыi царкоўнiкаў. Мяркуецца, што забойства рэпрысiраваных было здзейснена недалёк ад вёскi Контакузаўка, якая знаходзiцца блiзка Гомеля. У траўнi мiнулага года там былi праведзены раскопкi спецыялiзаваным пошуковым батальонам Мiнiстэрства абароны РБ. 5 кастрычнiка бягучага года на гэтым месцы быў усталяваны крыж i адпраўлена Богаслужба.







All the contents on this site are copyrighted ©.