2007-11-14 15:06:00

Свяцейшага Айца чакаюць на святкаванне 150 гадавiны з'яўлення Мацi Божай у Лурдзе.


Бенедыкт XVI° прыйме ўдзел у святкаваннi 150-й гадавiны з’яўлення Багародзiцы ў Лурдзе, але калi адбудуцца згаданыя святкаваннi яшчэ дакладна не вядома. Монс. Перрiер, бiскуп Тарбе i Лурда, 13 лiстапада прадставiў у Ватыкане праграму святкаванняў юбiлею з’яўленняў Мадонны.
Бiскуп заявiў, што прыезд Свяцейшага Айца ў Лурд не выклiкае сумнiву, бо ён напiсаў яму адпаведны лiст, у якiм гаворыцца аб тым, што трэба даверыцца Пану ў надзеi, што я буду прысутны на ўрачыстасцях гэтага Юбiлейнага года.
Наведванне Бенедыктам XVI° Лурда не ўдакладнена таму, што ў праграму вiзiта можа быць унесена падарожжа Свяцейшага Айца i па iншых гарадах Францыi, - заявiў кiраўнiк прэсавай службы Апостальскай сталiцы а.Федерыко Ломбардзi.







All the contents on this site are copyrighted ©.