2007-11-14 13:38:12

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 14-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Як падаюць ватыканскія крыніцы было іх больш за 20-ць тысяч. Прыгадаем, што у часе аўдыенцыі былі прысутныя на плошчы Сьвятога Пятра рэліквіі Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса. Прыбылі яны ў Рым 9-га лістапада ў сувязі са 120-ю гадавінаю сустрэчы Сьвятой Тэрэзы з Рымскім Папам Львом 13-ым. Адначасна гэта таксама 80-я гадавіна выбраньня Сьвятой за Патронку місіі і місіянароў.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы. Сьвячцейшы Айцец вярнуўся да постаці Сьвятога Гераніма. Гэты Айцец Царквы належыць да найбольш выдатных камэнтатараў Бібліі. Шмат разоў ў сваіх пісьмах- сказаў Бэнэдыкт 16- падкрэсьліваў як важнае ў жыцьці хрысьціянаў ёсьць пазнаваньне Божага Абьяўленьня.
RealAudioMP3
Няведаньне Сьвятога Пісаньня ёсьць няведаньнем Хрыста. Гэты ягоны сказ цытуе Другі Ватыканскі Сабор у Канстытуцыі “Dei Verbum” як перасьцярогу і заахвочаньне. Геранім пісаў, што вывучаньне і роздум над Бібліяю не робяць чалавека мудрым і поўным унутранага міру. Навучаў- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе- што такое вывучэньне павінна адбывацца ў атмасфэры малітвы, каб з дапамогаю Духа Сьвятога адкрываць найглыбейшы зьмест Бібліі. Сьцвярджаў таксама, што асноўным мэтадалагічным крытэрыям у разуменьні Бібліі ёсьць згоднасьць з навучаньнем Настаўніцкага Ураду Царквы. Вывучаньне Сьвятога Пісаньня паводле Сьвятога Гераніма- сказаў на заканчэньне сваёй галоўнай катахэзы Папа- павінна весьці да перамены жыцьця і да паводзін згодна з Божаю Воляю так, каб душа хрысьціяніна была сапраўды Сьвятыняю Госпада.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.